Вайна ва Украіне, 5 сакавіка (абноўлена)
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі застаецца ў Кіеве і выступіў з новым відэазваротам да нацыі. У гэты раз ён надаў увагу жыхарам акупаваных тэрыторый, у тым ліку самаабвешчаным «ДНР» і «ЛНР».

У другой палове дня 5 сакавіка Мікалаеў вызвалілі ад акупацыйных войскаў Расеі, паведаміў у Telegram галава Мікалаеўскай абласной адміністрацыі Віталь Кім.
Ізраільскі прэм’ер Нафталі Бенет сустрэўся з Пуціным у Маскве. Нягледзячы на шабат
Па словах прадстаўніка Крамля Дзмітрыя Пяскова, Бенет разам з Пуціным абмяркоўвалі сітуацыю ва Украіне.
Вядома, што Нафталі Бенет строга выконвае шабат. У бытнасць прэм’ер-міністрам ён устрымліваўся ад паездак у суботні дзень. Прадстаўнік ізраільскага прэм’ера растлумачыў, што іўдзейскія законы дазваляюць парушаць гэта прадпісанне дзеля выратавання чалавечых жыццяў.
Як гаворыцца ў заяве канцылярыі Бенета, яго сустрэча з Пуціным доўжылася больш за 2,5 гадзін, паведамляе BBC.
***
Чачэнскія вайскоўцы расейскага войска (таксама вядомыя як «кадыраўцы») захапілі псіханеўралагічны інтэрнат у Барадзянцы ў Кіеўскай вобласці, заявіла ўпаўнаважаная Вярхоўнай Рады Ўкраіны па правах чалавека Людміла Дзянісава са спасылкай на звесткі Міністэрства сацыяльнай палітыкі. Паводле яе, ва ўстанове знаходзяцца 600 чалавек з устойлівымі інтэлектуальнымі або псіхічнымі парушэннямі. Яны патрабуюць догляду і лячэння.
* * *
Мінабароны Расеі завіла, што «у сувязі з нежаданнем У краіны ўздзейнічаць на нацыяналістаў або працягваць „рэжым цішыні” наступальныя дзеянні з 18.00 адноўленыя».
Раней кіраўнік Данецкай абласной вайсковай адміністрацыі Павал Кірыленка паведаміў, што, нягледзячы на дамоўленасці з Расеяй пры пасярэдніцтве Чырвонага Крыжа, расейскі бок працягваў абстрэлы, і таму эвакуацыю насельніцтва з Марыупалю вырашылі перанесці.
* * *
Трэці раунд перамоваў паміж Украінай і Расеяй адбудзецца ў панядзелак, 7 сакавіка.
Пра гэта паведаміў член украінскай дэлегацыі Давід Арахамія.
* * *
З Беларусі ў Літву выязджаюць поўныя аўтобусы. Большасць пасажыраў — мужчыны, паведамляе Delfi.
Беларусы, якія пакідаць краіну, асцерагаюцца, што іх прызавуць ваяваць ва Украіне.
На КПП Мядзінінкай апошнім часам павялічылася колькасць ахвочых пакінуць Беларусь. За дзень тут прапусцілі каля 200 чалавек. «У апошнія дні назіраецца павелічэнне прыкладна на 30 працэнтаў», — сказаў начальнік аддзела памежнага кантролю Віленскай памежнай службы Гедрус Маткявічус.
* * *
У Івана-Франкоўскай вобласці затрымалі арганізатараў сеткі па стварэнні «Федэратыўнай рэспублікі Украіна». Паводле інфармацыі ведамства, у склад «федэратыўнай рэспублікі Украіна» павінны былі ўвайсці Івана-Франкоўская, Закарпацкая, Львоўская, Цярнопальская, Чарнавіцкая вобласці. Служба бяспекі Ўкраіны паведамляе, што сарвала планы Крамля наконт новых «народных рэспублік» на Заходняй Украіне. Мэта — расхістаць сітуацыю ў тыле ўкраінскіх вайскоўцаў. А менавіта — у тых абласцях, якія не ўдаецца захапіць сіламі рэгулярнай арміі РФ», — гаворыцца ў паведамленні Упраўлення Службы бяспекі Украіны ў Івана-Франкоўскай вобласці.
* * *
Пуцін пагражае свету, калі закрыюць неба над Украінай
«Цяпер мы чуем, што трэба зрабіць беспілотную зону над тэрыторыяй Украіны. Зрабіць на самой тэрыторыі Украіны гэта немагчыма. Можна толькі з тэрыторыі якіх-небудзь суседніх дзяржаў».
«Але любыя рухі ў гэтым кірунку будуць разглядацца намі як удзел ва ўзброеным канфлікце тым бокам, з якога будуць стварацца пагрозы для нашых вайскоўцаў. Мы ў тую ж секунду будзем лічыць іх удзельнікамі канфлікту. І ўжо ўсё роўна членамі якіх арганізацый яны з’яўляюцца», — пагражае Пуцін, у тым ліку краінам НАТА.
З Валнавахі і навакольных паселішчаў удалося эвакуяваць 400 чалавек, гэта тыя якія самастойна здолелі выбрацца. Пра гэта паведаміў кіраўнік Данецкай абласной вайсковай адміністрацыі Павел Кірыленка. Ён дадаў, што, нягледзячы на дамоўленасці з Расеяй пры пасярэдніцтве Чырвонага Крыжа, расейскі бок працягвае абстрэлы, і таму эвакуацыю насельніцтва з Марыупалю і Валнавахі адмянілі. Тым часам у Кіеве ўмацоўваюць абарону. Над Кіевам дзейнічаюць сілы супрацьпаветранай абароны Украіны, каля сталіцы ідзе змаганне з дыверсійнымі расейскімі групамі. Да абароны Кіева, як паведамляюць гарадскія ўлады, далучыліся два чачэнскія падраздзелы.
***
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі размясціў у Instagram відэа, у якім зняпраўдзіў чуткі пра тое, што ён нібыта пакінуў Кіеў і выехаў з Украіны. Гэтыя чуткі пашырае расейская прапаганда. Зяленскі на фоне працоўнага кабінету пацвердзіў, што надалей працуе на сваім месцы і нікуды не збіраецца выязджаць, таксама, які і кіраўнік офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак. “Мы працуем. Слава Украіне!”, – сказаў прэзідэнт Зяленскі.
***
Ваенная разведка Украіны: Забіты член перагаворнай групы Дзмітрый Кірэеў быў разведчыкам і загінуў на заданні

***
Тры бомбы FAB-500 са збітага расейскага самалёту пад Чарнігавам упалі ў жылы квартал. Таму насельніцтва раёну было эвакуявана.


Генеральны штаб Украіны сёння адзначыў:
– Дэмаралізаваныя часткі і падраздзяленні, салдаты і афіцэры акупацыйнага войска працягваюць здавацца ў палон, пакідаюць зброю і тэхніку на ўкраінскай зямлі, а самы ўцякаюць. Актыўныя баявыя дзеянні наносяць страты праціўніку не толькі з боку ўкраінскіх абаронцаў, але і простых неўзброеных людзей, якія дэманструюць акупанту сваю грамадзянскую пазіцыю.
Паводле даных Пентагона, з пачатку ўварвання Расея запусціла больш за 500 ракет. 92 працэнты накопленай баявой магутнасці Расеі цяпер знаходзіцца на тэрыторыі Украіны.
***
Эвакуацыя мірных жыхароў з Марыупаля пакуль так і не пачалася. Прычына ў тым, што пацверджанне “рэжыму цішыні” было атрымана толькі для тэрыторыі Данецкай вобласці, паведаміў начальнік Данецкай абласной вайсковай адміністрацыі Паўло Кірыленка. З яго словаў Запарожскай вобласці па маршруце эвакуацыі вядуцца баі.
“Вядзем перамовы з расейскім бокам пра пацверджанне рэжыму цішыні па ўсім маршруце эвакуацыі мірнага насельніцтва з Марыупаля”, — напісаў Кірыленка.
Па плане “рэжым цішыні” павінен быў доўжыцца 7 гадзін і скончыцца ў 16.00 па кіеўскім часе.
Расейскія акупанты сарвалі дамоўленасці пра рэжым цішыні для эвакуацыі мірнага насельніцтва з Валнавахі і Марыупаля. Пра гэта 5 сакавіка на брыфінгу паведаміла міністр па рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Украіны Ірына Верашчук.
Паводле яе слоў, захопнікі пачалі абстрэльваць Валнаваху ў 11.45, хоць былі дамоўленасці пра стварэнне з 9.00 двух гуманітарных калідораў. Абстрэл вядзецца з цяжкага ўзбраення. У выніку эвакуацыю давялося прыпыніць.
***
5 сакавіка сіламі супрацьпаветранай абароны Украіны ў ваколіцах Чарнігава быў збіты расейскі штурмавік, які бамбаваў горад. Пра гэта ў Facebook паведаміў прэс-цэнтр аператыўнага камандавання „Поўнач” і галава Чарнігаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Вячаслаў Чавус. Відэа (нецэнзурная лексіка!)
Пілоты паспелі катапультавацца, аднаго лётчыка ўзялі ў палон, другі – загінуў. Апошнія дні расейская авіяцыя сістэматычна бамбіла Чарнігаў, пераважна жылыя кварталы. Так, 3 сакавіка загінулі 47 чалавек, 4 сакавіка – 37 чалавек. Узяты ў палон лётчык сцвярджае, што гэта яго першы вылет на Чарнігаў, а раней ён ажыццяўляў палёты ўздоўж граніцы.


Страты расейскіх акупацыйных сілаў на 5 сакавіка:

Відэа гібелі расейскага баявога верталёта.
Пад Харкавам украінскія ўзброеныя сілы перайшлі ў контрнаступ. Расейцы зазналі вялікія страты, у тым ліку ваеннай тэхнікі:

***
Украіне ўдалося не дапусціць гуманітарны крызіс на мяжы, і ўжо зараз ёсць рашэнні пра маштабную дапамогу ад партнёраў на аднаўленне краіны. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім новым відэазвароце, апублікаваным у Facebook Офісу прэзідэнта. Гутарка ідзе пра дзясяткі мільярдаў даляраў на дапамогу Украіне.

Зяленскі запісаў відэазварот па выніках 10 дзён паўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны.
Расейцы падарвалі чыгуначныя шляхі пад горадам Ірпень у Кіеўскай вобласці. Пра гэта інфармуе украінская чыгунка. Гэтай трасай павінен быў ехаць цягнік з эвакуяванымі людзьмі.

***
Міністр абароны Ўкраіны Аляксей Рэзнікаў паінфармаваў у Твітары, што ва Ўкраіну вярнулася за час вайны з-за мяжы 66 тысяч 224 мужчын, якія будуць бараніць сваю краіну ад расейскай акупацыі.

***
5 сакавіка ў 10.00 у Херсоне на плошчы Свабоды ў цэнтры гораду пачаўся мітынг пад украінскімі сцягамі. Дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка апублікаваў у Telegram відэа з акцыі пратэсту супраць расейскага ўварвання.
Расейскія акупанты сталі страляць у паветра з аўтаматаў, але людзі не разышліся.

На ЧАЭС немагчыма памяняць зьмену, якая заступіла перад пачаткам вайны, людзям не хапае хлеба.
Мэр Славуціча Юры Фамічоў заявіў, што расейскія вайскоўцы, якія захапілі Чарнобыльскую АЭС, ужо 10 дзён трымаюць у закладніках пэрсанал, які выйшаў на зьмену 24 лютага.

У сваю чаргу выканаўца абавязкаў генэральнага дырэктара ЧАЭС Валерый Сейда адзначыў, што цяпер немагчыма арганізаваць ратацыю пэрсаналу.
«Мы ня можам гарантаваць бясьпеку, бо ўсе ж разумеюць, што маршрут праходзіць церазь лінію фронту», — дадаў ён.
Валерый Сейда сказаў, што пэрсанал забясьпечаны прадуктамі харчаваньня і мэдычнай дапамогай, але не хапае хлеба.
Пад кантролем расейскіх акупацыйных войскаў закрытая Чарнобыльская АЭС застаецца з 24 лютага.
Генштаб УСУ даў аператыўную інфармацыю на раніцу 5 сакавіка:
Кіраўнік Луцкай адміністрацыі звярнуўся да жыхароў Берасця – горада-пабраціма Луцка.
Ад 9-й гадзіны 5 сакавіка абвешчаны рэжым цішыні.
Украінскія Валнаваха і Марыюпаль, якія трапілі ў аблогу расейскіх войскаў, атрымалі абяцаньне ў забесьпячэньні гуманітарнага калідору. Ад 9-й гадзіны абвешчаны рэжым цішыні. Пра гэта ТАСС паведамілі ў Міністэрстве абароны Расеі.
Таксама гэтую інфармацыю пацьвердзіў дэпутат Вярхоўнай рады Ўкраіны Аляксей Ганчарэнка.
Украіна абвінаваціла Расею ў выкарыстанні касетных ракетаў, якія забаронены ў шмат якіх краінах
Уначы ў Харкаве абстралялі вайсковую частку, размешчаную на вуліцы Семінарскай.
Пра магчымых ахвяраў пакуль не паведамляецца. Тым часам Украіна абвінаваціла Расею ў выкарыстанні касетных ракетаў, якія забаронены ў шмат якіх краінах. Паводле штабу аб’яднаных сіл Украіны, расейскія войскі абстралялі касетнымі ракетамі горад Пакроўск Данецкай вобласці.
„Вораг, ігнаруючы ўсе міжнародныя нормы, нанёс удар па мікрараёне і грамадзянскай інфраструктуры ўкраінскага гораду. На шчасце, некалькі касет, якія заляцелі ў прыватныя дамы жыхароў горада, не разарваліся”, – гаворыцца ў паведамленні.
Напярэдадні ЗША абвінавацілі Расею ў выкарыстанні касетных бомбаў супраць мірных жыхароў Украіны і ў намеры выкарыстоўваць іншую зброю, забароненую міжнароднымі дамовамі. Касетная бомба ўяўляе сабой снарад, які разрываецца ў паветры, выпускаючы дзясяткі, а часам і сотні драбнейшых бомбаў, здольных пакрыць тэрыторыю памерам у некалькі футбольных палёў. Гэта азначае, што ўсе, хто знаходзіцца на гэтай тэрыторыі, у тым ліку мірных жыхароў, рызыкуюць загінуць або атрымаць траўмы. Часам такія бомбы не выбухаюць адразу, што дазваляе ім забіваць ці калечыць людзей праз доўгі час пасля заканчэння канфлікту.
Кіраванне Запарожскай АЭС знаходзіцца пад кантролем Украіны
Пра гэта заявіў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Вадзім Дзенісенка. Аднак, паводле яго слоў, расейскія войскі кантралююць перыметр станцыі.
У Валынскай вобласці затрымалі дэсантніка з Беларусі
На Шацкім кірунку затрыманы беларускі вайсковец. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў начальнік патрульнай паліцыі Яўген Жукаў.
«Людзей затрымлівалі, выклікалі памежнікаў. Ён кажа, што перайшоў на бок Украіны, бо не хоча з намі ваяваць. Кажа пра пазіцыі, пра колькасць войскаў на мяжы», — сказаў Жукаў.
У баях пад Гастомелем загінуў легендарны ўкраінскі дэсантнік, Герой Украіны Валерый Чыбінееў
Валерый Чыбінееў быў родам з Бярдзянска Запарожскай вобласці і ваяваў за Украіну з першых дзён баявых дзеянняў на Данбасе ў 2014 годзе. Вызваляў Ліман Данецкай вобласці. Удзельнічаў у баях у раёне Бірукова, Ізварына Луганскай вобласці, абараняў Данецкі аэрапорт, Аўдзееўку. Быў паранены.
У 2016 годзе капітан Валерый Чыбінееў атрымаў званне Героя Украіны з уручэннем ордэна «Залатая Зорка». А вось гэтай вайны не перажыў.
Валерыю Чыбінееву было 34 гады. Ягоны малодшы брат Раман, дарэчы, таксама быў вайскоўцам і загінуў на Данбасе ў 2019 годзе.
Інфармацыя ад Генштаба УСУ на канец 4 сакавіка
- Праціўнік працягвае наступальную аперацыю супраць Украіны пры падтрымцы авіяцыі і прымяняе высокадакладную зброю.
- Асноўныя сілы ворага засяроджаныя ў ваколіцах гарадоў Кіеў і Харкаў.
- Акрамя таго, ён мае намер выйсці на адміністрацыйныя межы ў Луганскай і Данецкай абласцях, а пасля стварыць сухапутны калідор з акупаваным Крымам.
- На Данецкім кірунку праціўнік актыўна выкарыстоўвае мабілізацыйны рэсурс з акупаванай часткі Данецкай і Луганскай абласцей у складзе перадавых атрадаў Узброеных сілаў РФ, якія дзейнічаюць у кірунках на Харкаў і Марыупаль.
- У акваторыі Чорнага мора ў сувязі з пагаршэннем умоў надвор’я расейцы адвялі караблі ў раён на захад ад Крымскага паўвострава.
- На беларускай мяжы з Украінай працягвае знаходзіцца 38-я дэсантна-штурмавая брагада УС Беларусі. Аднак «з-за адмовы значнай колькасці вайскоўцаў выконваць злачынныя загады працягваецца праца па перакананні асабістага складу выконваць задачы на тэрыторыі Украіны».
Украіна здолела захаваць большую частку сваіх Паветраных сілаў у баяздольным стане на дзявятыя суткі паўнамаштабнай вайны з Расіяй
Пра гэта піша Reuters са спасылкай на высокапастаўленага чыноўніка Міністэрства абароны ЗША.