У Менску судзяць удзельнікаў антываенных акцый і затрымліваюць новых
У Менску судзяць удзельнікаў антываенных акцый і затрымліваюць новых. Як паведамляюць праваабаронцы, у панядзелак студэнтку аднаго з менскіх універсітэтаў пакаралі 15 суткамі адміністрацыйнага арышту за налепку „Не вайне”. Дзяўчыну абвінавацілі ў „непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі”.
У Цэнтральным судзе сталіцы яе судзіла суддзя Вікторыя Шабуня. Яна ж арыштавала на 15 сутак за „палітыку” маладога чалавека.
Суды праходзяць у выходны дзень, яны не анансаваліся.
Фота: naviny.by
