У Берасці міліцыя не пусціла жыхароў да помніка Тарасу Шаўчэнку
Напярэдадні дня нараджэння ўкраінскага класіка каля помніка, які стаіць на аднайменным бульвары ў Берасці, меў адбыцца мітынг, які ўлады папярэдне дазволілі, – піша “Наша Ніва”. Але ў выніку міліцыя не пускала людзей да помніка. “Дзень нараджэння заўтра, кветкі пакладзеце заўтра”, — казалі сілавікі людзям. Пра гэта расказалі відавочцы. Таксам каля помніка затрымалі жыхара горада Алега Вялава, паведамілі чытачы.
