Чаму ўкраінцы не задзейнічалі „Байрактары” ў першыя дні вайны?
Чаму ўкраінскія вайскоўцы не задзейнічалі нядаўна закупленыя „Байрактары” турэцкай вытворчасці ў першыя дні расейскай агрэсіі?

Распавядае аналітык праекта Belarus Security Blog Леанід Спаткай:
– Ва Украіне няма дастатковай колькасці аператараў, якія мелі б досбвед выкарыстання гэтых беспілотных лятальных апаратаў менавіта ў баявых умовах. Я ні на што не намякаю, але апошнія дні мне здаецца ўсё ж такі байрактарамі пачалі кіраваць менавіта прафесіяналы, якія маюць баявы досвед. Таму зараз вось у сетцы дзесьці з 26-а лютага пачалі з’яўляцца нямала відэаролікаў, якія фіксуюць вынікі баявога ўздзеяння гэтых байрактараў.
На думку вайсковых экспертаў, падчас нядаўняй вайны паміж Арменіяй і Азербайджанам у Нагорным Карабаху такімі самымі беспілотнікамі- байрактарамі кіравалі турэцкія аператары.
Беларускае Радыё Рацыя
Array