Ігар Банцэр: выступаю супраць вайны
Беларускі музыка і былы палітвязень Ігар Банцэр выступіў супраць вайны знаходзячыся ў Беларусі.
Ігар Банцэр асуджае тых палітыкаў, якія заклікаюць выходзіць супраць вайны, а самі за мяжой. Гэтым палітыкі падстаўляюць людзей – жыхароў Беларусі:
– Выказвацца варта і трэба, толькі я раблю гэта, знаходзячыся ў Беларусі, і гэта трэба падкрэсліць. Шмат зараз ёсць зваротаў і заклікаў людзей, якія знаходзяцца паза межамі. Да гэтага ў мяне ёсць пытанні маральна-этычнага зместу. Таму што заклікаць людзей ісці на акцыю, трапіць пад рэпрэсіі, мець магчымасць атрымаць нейкія крымінальныя тэрміны – я б так не здолеў. Для мяне вельмі дзіўна, што зараз ёсць людзі, і даволі вядомыя, што так сябе паводзяць.
Па словах Ігара Банцэра яго пазіцыя заўсёды была супраць вайны:
– Я заўжды быў супраць вайны, колькі сябе памятаю. Заўжды выступаў супраць усіх узброенных канфліктаў. Бо вайна гэта капіталістычныя гульні, гэта зброя, гэта заробкі капіталістаў, гэта паламаныя лёсы. Гэта неважна – Украіна, Сірыя, Афрыка. Зразумела, калі гэта адбываецца каля твайго дому, ты не можаш маўчаць ужо, бо гэта блізка.
Ігар Банцэр паўтары гады адседзеў на «хіміі» ў Віцебску. Пад час адсідкі была ліквідавана яго арганізацыі пад назваю «Гарадзенскі рок – клуь» і яго гурт MisterX цяпер амаль не выступае.
Беларускае Радыё Рацыя