Суд над экс-пракурорам Яўгенам Бабаком зрабілі закрытым
Суд над экс-пракурорам Яўгенам Бабаком зрабілі закрытым. Крымінальную справу палітвязня 11 сакавіка пачаў разглядаць Менскі гарадскі суд. Яго абвінавачваюць у „групавых дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак” і ў „распальванні варожасці”.

Яўген Бабак у 2020-м выступіў супраць гвалту сілавікоў. У жніўні таго года ён пачаў праверку людзей у форме ДАІ, якія збілі байкераў ва Уруччы. Аднак начальства спыніла праверку, а самога Бабака прымусілі звольніцца.
Экс-пракурора затрымалі ў чэрвені 2021-га. Спачатку была адміністрацыйная справа, пасля ўзнікла крымінальная.
Беларускае Радыё Рацыя