Вялікі хрустальны глобус – у Менску!
У менскім аэрапорце ўрачыста сустракалі ўладальніцу Вялікага хрустальнага глобуса біятланістку Дар’ю Домрачаву.
Жаночая зборная Беларусі вярнулася дадому не без прыгод. Учора каманда не паспела на авіярэйс Вена-Мінск, а таму вымушана была застацца на дзень у аўстрыйскай сталіцы.
Сёння ж біятланістак сустракалі з кветкамі, хлебам-соллю і плакатамі, але асаблівая ўвага, безумоўна, адводзілася Дар’і Домрачавай – трохразовай алімпійскай чэмпіёнцы, а цяпер і ўладальніцы Вялікага хрустальнага глобуса. Узнагароды, якой яшчэ ніколі не было.
“Трэба пастаянна ставіць перад сабой мэту і ісці да яе, – заявіла Даша журналістам. – Толькі так і трэба жыць”.
Дарэчы, ужо заўтра яна накіроўваецца ў Цюмень, дзе 5 красавіка пройдзе “Гонка чэмпіёнаў”.
[Not a valid template]
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
Array