Беларусы, якія легальна былі ва Украіне 24 лютага могуць атрымаць дапамогу ЕС



Грамадзяне Беларусі, якія легальна знаходзіліся на тэрыторыі Украіны на момант 24 лютага 2022 года і выехалі ў ЕС, змогуць падацца на часовую абарону. Рада ЕС прыняла такое рашэнне на падставе дырэктывы прынятай у 2001 годзе, калі Эўропа спраўлялася з наступствамі вайны на тэрыторыі былой Югаславіі.

Меркаваны тэрмін дзеяння часовай абароны будзе складаць 9-12 месяцаў. На дадзены момант яшчэ не распрацаваная працэдура пацверджання статусу часовай абароны, аднак Упраўленне па справах замежнікаў плануе максімальна спрасціць гэтую працэдуру.