У Докшыцах затрымалі мужчыну нібыта за жаданне ехаць ваяваць за Украіну
У Докшыцах затрымалі мужчыну нібыта за жаданне ехаць ваяваць за Украіну.

Праўладныя рэсурсы распаўсюджваюць інфармацыю аб затрыманні мужчыны, які планаваў абараняць Украіну са зброяй у руках. Паведамляецца, што 53-гадовы мужчына праходзіць па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: „Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці” і „Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным канфлікце”.
Вядома, што мужчыну завуць Сяргей Грыбовіч. У “пакаяльным відэа” мужчына кажа, што запоўніў анкету ў Telegram, каб паехаць ваяваць ва Украіну супраць расейскіх войскаў.