Павел Латушка: Беларусь знаходзіцца пад расейскай акупацыяй
Беларусь знаходзіцца пад расейскай акупацыяй – Беларускае Народнага Антыкрызіснае упраўленне выступіла з заявай адносна апошніх падзеяў і умешвання Беларусі ва украінска-расейскі канфлікт.
“Дыктатар, які захапіў уладу ў Беларусі і ўтрымліваў яе пры дапамозе тэрору, не ўяўляе сабой беларускі народ. Легітымнасць Лукашэнкі нікчэмная, ён з’яўляецца толькі паслухмянай марыянеткай Пуціна” – адзначяае ў сваім відэазвароце Павал Латушка.
– Народнае антыкрызіснае ўпраўленне канстатуе, што ў цяперашні час Беларусь з’яўляецца тэрыторыяй акупаванай Расейскай Федэрацыяй, а незаконны рэжым Лукашэнкі – несамастойным марыянетачным урадам, які здаў частку суверэнітэта Рэспублікі Беларусь замежнай дзяржаве. Цалкам страціў усялякую легітымнасць пасля грубай фальсіфікацыі выбараў і захопу ўлады ў жніўні 2020 года, рэжым Лукашэнкі здушыў мірны грамадзянскі пратэст шляхам самых масавых у сучаснай гісторыі Беларусі рэпрэсій, якія працягваюцца да сёння.
Беларускія дэмакратычныя сілы заклікаюць сусветную супольнасць прызнаць факт акупацыі Беларусі Расеяй, – заклікае старшыян беларускага Народнага Антыкрызіснага Упраўлення Павал Латушка.
Array