Затрыманы мастак Алег Ларычаў
Затрыманы арганізатар фестывалю Urban Myths, грамадскі дзеяч і стрыт-арт-мастак Алег Ларычаў. Пра гэта паведаміў актывіст Андрэй Стрыжак. Разам з Ларычавым затрыманы яшчэ некалькі чалавек. Іх даставілі ў Цэнтральны РАУС Менска. Прычына затрымання не называецца.

Раней Алег Ларычаў ужо некалькі разоў затрымліваўся і прыцягваўся да адказнасці, у тым ліку за свой арт-актывізм.