Больш за палову беларускіх вайскоўцаў не хочуць ваяваць супраць Украіны



Больш 60% беларускіх вайскоўцаў супраць удзелу ў вайне супраць Украіны. Такія дадзеныя прывёў ДОПУ Аляксей Арастовіч. Ён мяркуе, што нават калі беларусаў прымусяць, то яны не будуць дэманстраваць узоры вайсковай адвагі: «Альбо застануцца нейтральнымі, альбо будуць ваяваць вельмі дрэнна, альбо ўвогуле пяройдуць на наш бок».

Тым часам, у Брусэлі пачалі разглядаць заяўку Украіны на сяброўства ў Еўразвязе. Пра гэта паведаміў у Твітары еўракамісар па пытаннях пашырэння Олівер Вархелі.

«Будзе працаваць гэтак хутка, як зможам», – зазначыў ён. Пасла ЗША выклікалі ў МЗС Расеі з-за выказванняў Байдэна пра Пуціна.

У заяве расейскага ведамства падкрэсліваецца, што «падобныя заявы нявартыя дзяржаўнага дзеяча такога высокага рангу». Байдэн на мінулым тыдні назваў Пуціна ваенным злачынцам, а таксама «крывавым дыктатарам і чыстым галаварэзам, які вядзе амаральную вайну супраць народа Украіны».

Дадамо таксама, што суд у Маскве забараніў дзейнасць кампаніі Meta на тэрыторыі Расеі і адпаведна сацсетак Facebook і Instagram.

Беларускае Радыё Рацыя