Выдавецтва „Янушкевіч” высяляюць з менскага офіса



„Нас „папрасілі” вызваліць офіс на Мар’еўскай, 7А цягам бліжэйшых трох дзён. Прычын, зразумела, нам не тлумачаць, прыкрываючыся таямнічай „острой необходімостью” у нашых утульных кабінетах”, — паведаміла выдавецтва ў сваім тэлеграм-канале.

„У нас зараз шмат клопатаў, звязаных з высяленнем, і адзін з найважнейшых — куды падзець кнігі з офіса. Абвяшчаем распродаж з 20% зніжкай кніг, якія знаходзяцца на Мар’еўскай, 7А. Ёсць амаль увесь асартымент, прыходзьце, калі ласка, на месцы мы будзем рабіць зніжку”, — пішуць супрацоўнікі выдавецтва.

Таксама „Янушкевіч” паведамляе, што працягвае працу і выконвае ўсе абавязальніцтвы перад контрагентамі.