Жыхароў Баранавічаў масава судзяць за „распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”



Паводле праваабаронцаў, больш за тыдзень у Баранавічах адбываюцца частыя ператрусы, пасля якіх людзей садзяць пад арышт. Меркавана, ператрусы ладзіць КДБ.

Учора разглядзелі мінімум сем адміністратыўных справаў за „распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў” – затрыманыя кажуць, што судоў насамрэч было значна больш. Судзяць не толькі за рэпосты з „экстрэмісцкіх” каналаў, але і за фота, якія дасылалі пасля рэферэндуму на платформу „Голас”.

Жыхарам Баранавічаў таксама масава „прапануюць” здаць „біяматэрыял”, пагражаюць крымінальнымі справа ці арыштам за „супраціў”.