Валер Карбалевіч: Лукашэнка пакуль усяляк супраціўляецца ўступаць у вайну



Госць Рацыі – палітычны аналітык Валер Карбалевіч.

РР: З’явілася інфармацыя, што Лукашэнка можа далучыцца да агрэсіі Расеі ў адносінах да Украіны. Як вам бачыцца гэтая сітуацыя?

Валер Карбалевіч: Гэтая сітуацыя абмяркоўваецца з 24 лютага, з моманту нападу Расеі на Украіну. І гэтае абмеркаванне працягваецца кожны дзень. Працягваецца і сёння. Тут, канешне, сітуацыя супярэчлівая. З аднаго боку Лукашэнка запэўнівае, што беларускія войскі не ўдзельнічаюць і не збіраюцца ўдзельнічаць у гэтай вайне. А з іншага боку, ён кажа, што вось з боку Украіны нібыта ёсць нейкія правакацыі. І калі гэтыя правакацыі будуць працягвацца, то Беларусь будзе вымушаная адказаць. То бок, ён пакідае за сабою гэтую магчымасць, не адмаўляе ў прынцыпе, і на мой погляд гэта сведчыць сапраўды пра нейкія дыскусіі, якія ідуць паміж Менскам і Масквою. Што сапраўды Масква хацела б, каб Беларусь уступіла б у гэтую вайну. А Лукашэнка пакуль усяляк супраціўляецца па розных прычынах. Найперш таму, што вайна даволі не папулярная ў беларускім грамадстве, прычым як сярод праціўнікаў Лукашэнкі, так і сярод ягоных прыхільнікаў.

Вайна шмат што памяняе ў асабістым лёсе Аляксандра Лукашэнкі. Пакуль што заходнія структуры аб’явілі толькі Пуціна ваенным злачынцам. Стаць у адзін шэраг з ім Лукашэнку яўна не хочацца. Да таго ж уведзеныя даволі жорсткія эканамічныя санкцыі супраць Расеі і супраць Беларусі. У адносінах Беларусі трошкі меншыя, але калі Беларусь уступіць у вайну, то гэтыя санкцыі будуць узмацняцца. А Расея ў ранейшым маштабах не можа дапамагчы Беларусі, паколькі яна сама апынулася ў вельмі цяжкім стане. Акрамя таго, Лукашэнка сапраўды разлічваў, як і Пуцін, што вайна скончыцца хутка, як ён казаў у інтэрв’ю Салаўёву, 3-4 дні, і тады можна выкарыстаць гэтую перамогу дзеля таго, каб атрымаць нейкія дывідэнты, напрыклад, пра ўкраінскія парты экспартаваць беларускія тавары. А цяпер аказваецца, што вайна зацягваецца і яе фінал зусім не відавочны.

Цалкам размова:

Размаўляў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Array