Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн пачынае візіт у Еўропу
Сёння вечарам ён прыбудзе ў Брусель, а заўтра адбудзецца экстраны саміт NATO па пытаннях, звязаных з расейскім уварваннем ва Украіну.

Чакаецца, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звернецца да ўдзельнікаў пазачарговага саміту NATO па відэасувязі. Байдэн таксама прыме ўдзел у сустрэчы “Вялікай сямёркі” і ў саміце Еўразвязу.
25 сакавіка прэзідэнт ЗША накіруецца ў Варшаву, дзе 26 сакавіка ён правядзе перамовы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам, у цэнтры ўвагі якіх, як чакаецца, будуць пытанні вайсковай і гуманітарнай дапамогі Украіне, а таксама ўзмацненне ўсходняга флангу NATO.
Array