Польскія ўлады пастанавілі выдаліць з Польшчы 45 дыпламатаў РФ
Польскія ўлады пастанавілі выдаліць з Польшчы 45 расейскіх дыпламатаў за іх дзейнасць, не згодную з дыпламатычным статусам, што на мове дыпламатыі абазначае шпіянаж – паведаміў прэс-сакратар міністра каардынатара спецыяльных службаў Станіслаў Жарын.
Паведамляецца, што ўсе гэтыя дыпламаты пагражалі бяспецы Рэчы Паспалітай, а іх дзейнасць можна ацэньваць як шпіянаж на карысць іншай дзяржавы. Паводле партала, афіцыйная інфармацыя пра гэта мае з’явіцца яшчэ сёння пасля поўдня.
Array