Этна-трыа «Троіца» прыпыняе сваю дзейнасць
Удзельнікі этна-трыа «Троіца» паведамілі ў сваім тэлеграм-канале, што гурт прыпыняе сваю дзейнасць.
„У сувязі з тым, што гурт у дадзены час не можа рэпетаваць і ажыццяўляць гастрольную дзейнасць, канцэрты калектыву ставяцца на паўзу на нявызначаны час.
Усім дзякуй!”, – чытаем у паведамленні.
