НАТА: агульныя страты Расеі могуць дасягаць 30-40 тысяч чалавек



Карэспандэнт «Голаса Амерыкі» Джэф Сэлдзін са спасылкай на прадстаўніка НАТА, паведаміў, што страты расейскай арміі ва Украіне забітымі могуць складаць ад 7 да 15 тысяч чалавек, а агульныя страты з улікам параненых, зніклых без вестак і палонных — да 40 тысяч.

Важна адзначыць, што гэтыя звесткі базуюцца на лічбах, якія дае ўкраінскі бок, а таксама на назіраннях прадстаўнікоў альянсу. Таксама адзначаецца, што за месяц вайны Расея не дасягнула амаль ніводнай са сваіх мэтаў. Сэлдзін піша, што расейскія войскі спыніліся каля Кіева, Харкава і Чарнігава. На поўдні Украіны ў Расеі атрымалася лепш, але цана гэтых дасягненняў жудасная.

Фота: Reuters

Array