Расея атакуе Луганскую вобласць фосфарнымі бомбамі
Расея атакуе Луганскую вобласць фосфарнымі бомбамі, заявіў кіраўнік Луганскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Гайдай.

Паводле яго, у ноч на 24 сакавіка расейскія войскі нанеслі ракетныя ўдары па 6 населеных пунктах рэгіёну — Севераданецку, Лісічанску, Рубежнаму, Крэмінной, Навадружэскай і Ваяводаўцы. Папярэдне, загінулі 4 чалавекі (з іх двое дзяцей), 6 параненыя.
„На Рубежнае авіяцыя Расеі пачала скідваць фосфарныя бомбы”, — паведаміў Гайдай.
Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеянні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, пакуль немагчымая.
Array