Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн пачынае свой візіт у Польшчу



Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн сёння, 25 сакавіка, пачынае свой візіт у Польшчу.

І наведае польскі горад Жэшув, які знаходзіцца ў 80 км ад мяжы з Украінай. Як паведамляе Белы дом, мэта гэтай паездкі — паказаць рашучы настрой захаду на супрацьдзеянне расейскай агрэсіі ва Украіне.

У Жэшуве Байдэн сустрэнецца з польскім прэзідэнтам Анджэем Дудам і абмяркуе праблемы, з якімі сутыкнулася Польшча пасля таго, як туды прыбылі некалькі мільёнаў украінцаў, якія ратаваліся ад расейскіх бамбёжак і абстрэлаў. Амерыканскі прэзідэнт таксама хоча паразмаўляць з самімі ўкраінцамі, якія знаходзяцца ў Польшчы. Перамовы Байдэна і Дуды працягнуцца заўтра.

Байдэн прыбудзе на перамовы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудай пасля экстраных самітаў НАТА і «Вялікай сямёркі» ў Бруселі, удзельнікі якіх выказалі безумоўную рашучасць пашыраць падтрымку Украіны ў цяжкую для яе гадзіну.

Array