Вечар паэзіі да Дня Волі ў Юрмале



26 сакавіка беларусы Латвіі запрашаюць адзначыць Дзень Волі ў Юрмале літаратурна-паэтычным вечарам, прысвечаным сяброўскім сувязям Яна Райніса, латышскага паэта і грамадскага дзеяча, з Беларуссю, яго падтрымцы беларускай культуры ў Латвіі і абароне нацыянальных інтарэсаў дыяспары ў Сейме ў 1920-я гады.

Дата: 26 сакавіка

Час: 15.00 (час мясцовы)

Месца: лецішча Райніса і Аспазіі, Jāņa Pliekšāna iela 5/7, Юрмала

Арганізатары прапануюць успомніць культурныя і гістарычныя моманты, што аб’ядноўваюць нашы краіны, падзякаваць Латвіі за падтрымку і бяспечны дом, і выказаць салідарнасць Украіне, якая з годнасцю дае адпор акупантам, свету зла і гвалту.

Уваход вольны.

Рэгістрацыя па спасылцы.