Лік забітых расейскіх генералаў і палкоўнікаў вырас да 13



Дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч паведаміў аб гібелі расейскага генерал-лейтэнанта, камандуючага 49-й агульнавайсковай арміі Паўднёвай вайсковай акругі Якава Разанцава.

Якаў Разанцаў Фота: ap22.ru

У 2020 годзе Якаў Разанцаў ваяваў у Сірыі. Там ён узначальваў каардынацыйны цэнтр Узброеных сіл Расеі. Усяго ўкраінцы забілі ўжо 13 расейскіх генералаў. На брыфінгу ў Міністэрстве абароны Расеі аб гібелі генерала не паведамілі. Згадак аб гэтым няма і ў рэгіянальных СМІ Стаўраполля, дзе дыслакуецца 49-я агульнавайсковая армія.

«Гэта адбылося на аэрадроме Чарнабаеўка», — сказаў Аляксей Арастовіч. Мястэчка Чарнабаеўка, прыгарад Херсона, у якім жыве каля 9 тысяч чалавек, стала адным з сімвалаў украінскага адпору расейскай агрэсіі. На мясцовым аэрадроме Узброеныя сілы Украіны 9 разоў знішчалі сканцэнтраваныя на ім расейскія сілы. Упершыню расейцаў на аэрадроме Чарнабаеўка бамбілі «Байрактары» 27 лютага. У ноч на 7 сакавіка абаронцы Украіны знішчылі адразу 30 адзінак тэхнікі праціўніка. 15 сакавіка чарговымі ўдарамі былі знішчаныя новыя верталёты.

Беларускае Радыё Рацыя

Array