Джо Байдэн з візітам у Польшчы
У Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве праходзяць перамовы прэзідэнта ЗША Джо Байдэна і прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды.
Фота: twitter.com/BBN_PL
Мяркуецца, што перамовы будуць сканцэнтраваны на вайне ва Украіне. Адна з галоўных тэм – пытанні бяспекі краін усходняга флангу НАТА, у тым ліку павелічэнне колькасці амерыканскіх салдат у Польшчы.
* * *
У Варшаве прайшла сустрэча міністра замежных справаў Украіны Дмытро Кулебы, міністра абароны Украіны Аляксея Рэзнікава з іх амерыканскімі калегамі – Энтані Блінкенам і Лойд Остынам.
Polska Agencja Prasowa паінфармавала, што пазней да гэтай сустрэча далучыўся і прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.

***
Сёння другі дзень візіту Джо Байдэна ў Польшчу. На 12-ю гадзіну дня запланаваная сустрэча прэзідэнтаў Байдэна і Анджэя Дуды, а далей кіраўнік ЗША у суправаджэнні прэм’ера Матэвуша Маравецкага і прэзідэнта Варшавы Рафала Тшаскоўскага наведаюць Нацыянальны Стадыён.
На 17-ю гадзіну запланаваны важны выступ Джо Байдэна на дзядзінцу Каралеўскага Замку.
Таксама ў суботу ў Варшаве прэзідэнт Джо Байдэн сустрэнецца з міністрам абароны Украіны Аляксеем Рэзнікавым і міністрам замежных спраў Дзмітрыем Кулебам. Пра гэта піша „Еўрапейская праўда” са спасылкай на Белы дом. У сустрэчы таксама прымуць удзел дзяржаўны сакратар Энтані Блінкен і міністр абароны Лойд Осцін.
Пра сустрэчу Байдэна з украінскімі міністрамі польскім СМІ паведаміў пасол Украіны Андрэй Дзешчыца. Паводле яго слоў, падчас гэтай сустрэчы можа быць прынятае рашэнне крытычнага значэння.
***
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн 25 сакавіка пачаў свой візіт у Польшчу.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда разам з Прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам у Жэшуве сустрэліся з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый, якія займаюцца падтрымкай бежанцаў з Украіны, паведамляе prezydent.pl.
-Ваша прысутнасць тут з’яўляецца вялікім сведчаннем адзінства ўнутры Паўночнаатлантычнага альянсу, а таксама таго значэння, якое Злучаныя Штаты маюць для стабільнасці міру ва ўсім свеце, для аднаўлення міру ў месцах, дзе ўзнікаюць складаныя сітуацыі, дзе хтосьці нападае іншыя дэмакратычныя, вольныя нацыі. Як гэта адбываецца сёння супраць Украіны, дзе, на жаль, расейская агрэсія мае месца ўжо амаль месяц, – падкрэсліў прэзідэнт Анджэй Дуда, вітаючы амерыканскага прэзідэнта.
Фота: Jakub Szymczuk, KPRP.
Джо Байдэн анансаваў узмацненне санкцый у дачыненні Расеі за агрэсію супраць Украіны. Ён гаварыў, што цяпер вырашаецца не толькі лёс Украіны. Па словах Байдэна, свет знаходзіцца ў новай фазе, і ўжо не будзе ранейшым. Галоўнае пытанне — ці перамогуць аўтакратыі, ці дэмакратыя і дэмакратычныя каштоўнасці.
Бліжэй да вечара Анджэй Дуда сустрэўся з байцамі 18-й механізаванай дывізіі. Падобная сустрэча была і ў Джо Байдэна – ён сустрэўся з амерыканскімі салдатамі з 82-й паветрана-дэсантнай дывізіі.
Фота: twitter.com/POTUS
Перамовы прэзідэнтаў Польшчы і ЗША працягнуцца ў суботу ў Варшаве.
Array



