На волю выйшаў палітык Мікалай Казлоў



Кіраўніка АГП, былога міліцыянта асудзілі за «выдаванне звестак допытаў ці папярэдняга следства».

Нагадаем, Мікалая Казлова выклікалі на допыты па справе стварэння Каардынацыйнай рады, пра кожны з іх палітык падрабязна расказваў у СМІ. Следчыя органы палічылі гэта парушэннем закону. Казлоў быў асуджаны на тры месяцы арышту — максімальны тэрмін паводле гэтага артыкулу. З канца снежня ён адбываў пакаранне ў Баранавіцкім СІЗА.