Ніна Стужынская: Людзі існуюць у чужой інфармацыйнай прасторы



Вайна ва Украіне, развязаная краінай-агрэсарам Расеяй, – гэта галоўнае пытанне, якое турбуе увесь цывілізаваны свет, у тым ліку і Беларусь.

Частка беларусаў адурманеная дзяржаўнымі беларускімі і расейскімі мас-медыя, падтрымлівае Пуціна і вайну супраць мірных украінцаў, кажа кандыдат гістарычных навук Ніна Стужынская:

Ці людзі ўвогуле не думаюць, ці так лягчэй жыць, калі закрыць вочы і не думаць, што ідзе вайна ва Украіне. Гінуць малыя дзеці і старыя людзі. Людзі як бы існуюць у чужой інфармацыйнай прасторы, абсалютны давер гэтай „скрыні”. Я лічу, што тэлебачанне „з’ела мазгі”. Там абсалютна бессаромныя людзі, якія ілгуць грамадзянам Беларусі.

Паводле Ніны Стужынскай, падтрымка нелегітымнай уладай Беларусі агрэсію Расеі, дала трэшчыну ў адносінах украінцаў да беларусаў. Тым не менш адэкватныя беларусы павінны і надалей дапамагаць усімі магчымымі сродкамі сваім суседзям-украінцам, якія праз злачынныя дзеянні Пуціна і Лукашэнкі апынуліся ў страшнай бядзе.

Беларускае Радыё Рацыя