Вайна ва Украіне: расейская вайсковая тэхніка працягвае перасоўвацца па Беларусі ў вялікай колькасці



Телеграм-канал Беларускі Гаюн, які адсочвае перасоўванне расейскае вайсковае тэхнікі ў Беларусі, сярод іншага паведамляе, што а 15:00 па трасе М-10 ў бок Гомля рухалася болей за сотню адзінак разнастайнае тэхнікі Ўзброеных сілаў Расеі. У тым ліку КАМАЗы, Уралы, Кразы, бензавозы, бочкі з вадой. Уся тэхніка была пазначаная лацінскай літарай „V”.

Частка машынай мела дрэнны выгляд – бруд, драпіны. У некаторых спераду было прымацаванае сасновае бярвенне. Калона ішла ў суправаджэнні беларускіх даішнікаў. За ёй утварылася вялікая калона з цывільных машынаў. З Баранавічаў цягам дня фіксаваліся ўзлёта знішчальнікаў. А 17:25 чыгуначнай станцыі «Гомель-Няцотны» быў заўважаны эшалон з вайсковай тэхнікай.

На прыкладна 25-30 платформах размяшчаліся бензавозы, грузавікі, бульдозер, кран і эскаватар. А 19:30 з Камарына ў бок Брагіна па трасе Р-35 праехалі 20 тралаў з расейскімі танкамі.

Array