Маляваныч сустрэўся з беларускімі дзецьмі ў Батумі



Паўсотня дзетак і дарослых прыйшло ў грузінскім Батумі ў «Беларускі клуб» на сустрэчу з акторам Аляксандрам Ждановічам (Маляванычам). Для большасці сустрэча стала напамінам пра дзяцінства.

– Моцна спадабалася, такая ў нас атмасфера, ну штосьці роднае, быццам ужо дома.

– Для нас гэта сапраўднае свята, тое што прыехаў Маляваныч. Мы вельмі яго любім і слухаем другі год яго казкі, мае дзеці ўсе ведаюць іх і я вельмі рада пабачыць яго тут.

Для актора Аляксандра Ждановіча сустрэча з дзеткамі ў Батумі была прыемным спатканнем 

– Я адразу адчуў, што батумская беларуская суполка, яна вельмі згуртаваная, актыўная. І усе дзеці, якія б яны не былі, аднолькава класныя. Я хваляваўся крыху, я ж не аніматар, не той, хто трымае дзяцей некалькі гадзін і гэта не зусім маё. Я хваляваўся, не ведаў колькі будзе дзяцей, чым іх заняць. Спадзяюся, усё больш-менш атрымалася.

Увечары 28 сакавіка ў Батумі адбудзецца другая сустрэча з Аляксандрам Ждановічам у «Беларускім клубе». Гэтым разам ён будзе чытаць вершы для дарослых беларусаў і беларусак.

Беларускае Радыё Рацыя