У Віцебску затрымалі трох вядучых лекараў-траўматолагаў



У Віцебску затрымалі трох вядучых лекараў-траўматолагаў, – пішуць незалежныя журналісты. Двое з затрыманых — кіраўнікі аддзяленняў. Паведамляецца, што ў кабінетах медыкаў у суботу, 26 сакавіка, адбыліся ператрусы.

Затрыманыя:

— супрацоўнік Віцебскага дзяржаўнага медуніверсітэта і галоўны пазаштатны траўматолаг-артапед Віцебскай вобласці Канстанцін Балабошка;

– загадчык траўматалагічнага аддзялення Віцебскай абласной клінічнай бальніцы Андрэй Крылаў;

– загадчык траўматалагічнага аддзялення лякарні хуткай меддапамогі ў Віцебску Аляксандр Царкоўскі.

Прычына затрымання дактароў пакуль што невядомая.

Беларускае Радыё Рацыя