У Стамбуле дэлегацыі Украіны і Расеі прыпынілі дыскусію (абноўлена)
Пасля чатырох гадзін перамоў у Стамбуле дэлегацыі Украіны і Расеі прыпынілі дыскусію. Іх удзельнікі выступілі з брыфінгам па выніках, заявілі дэталі пазіцый.

Вядома, што ўкраінскі бок перадаў расейскай дэлегацыі праект пагаднення аб міжнародных гарантыях бяспекі для краіны і спыненні вайны на ўкраінскай тэрыторыі. Гарантамі бяспекі Украіны прапанавалі выступіць чальцам Рады бяспекі Арганізацыі аб’яднаных нацый, акрамя Расеі. Пакуль за межамі гэтага пагаднення застаюцца Крым і Севастопаль, а таксама часова акупаваныя тэрыторыі Луганскай і Данецкай абласцей. У праекце дакумента таксама прадугледжана, што ўсе краіны-гаранты не аспрэчваюць інтэграцыю Украіну ў Еўразвяз і нават гэтаму дапамагаюць.
Намеснік міністра абароны Расеі падчас падыходу да прэсы абвясціў пра рашэнне Масквы кардынальна скараціць баявыя дзеянні на кіеўскім і чарнігаўскім напрамках. Гэта зроблена нібыта “ў мэтах павышэння ўзаемнага даверу”.
***
У Турцыі праходзяць перамовы паміж дэлегацыямі Расеі і Украіны. Перад пачаткам перамоў у Стамбуле да іх удзельнікаў звярнуўся Эрдаган.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган разлічвае, што дэлегацыі Украіны і Расеі на перамовах змогуць знайсці рашэнне, якое “верне працэс у прававое рэчышча”. “Усе чакаюць ад вас добрай весткі”, — сказаў Эрдаган, звяртаючыся да дэлегацый, якія дамаўляюцца пра завяршэнне вайны.
Сярод удзельнікаў перамоў – расейскі алігарх Раман Абрамовіч, які пазіцыянуе сябе як нейтральнага перамоўшчыка. Паводле крыніц „Украінскай праўды”, яго галоўная задача – перадаваць Пуціну зразумелай мовай украінскую пазіцыю.
Array