Алеся Пушкіна асудзілі на 5 гадоў калоніі



Як стала вядома, мастак Алесь Пушкін, якога судзілі за зачыненымі дзвярыма, на пасяджэнні 25 сакавіка на знак пратэсту парэзаў сабе жывот.

Сёння яму агучылі прысуд. Адзначым, што палітвязень зладзіў акцыю пратэсту яшчэ ў першы дзень суду над сабою, 10 сакавіка. Тады ён адмовіўся ўставаць з лаўкі, яго паднялі прымусова, а суд зрабілі закрытым.

Таксама сёння падчас суду была затрыманая сястра Алеся Пушкіна Святлана – за тое, што хацела сфатаграфаваць брата. Яе даставілі ў Фрунзенскі РАУС.

Вядомага беларускага мастака затрымалі 30 сакавіка ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёну падчас рэстаўрацыі царквы. Яму прад’явілі два крымінальныя артыкулы: першы – звязаны з рэабілітацыяй нацызму, другі – здзек з дзяржаўных сімвалаў.