Германія прыпыніла падатковае супрацоўніцтва з Беларуссю



Пасля расейскага ўварвання ва Украіну Германія прыпыніла супрацоўніцтва з Беларуссю і Расеяй, у тым ліку ў падатковай сферы. Пра гэта міністр фінансаў Германіі Крысціян Лінднэр напісаў у лісце ўкраінскаму міністру фінансаў Сяргею Марчанку, паведамляе Der Spiegel.

У прыватнасці, паміж краінамі спынены абмен падатковай інфармацыяй. Лінднер запэўніў, што Германія гатова і ў далейшым прычыняць эканамічны ўрон Расеі і Беларусі, піша выданне.

Array