Януш Гаўрылюк: Варта паказваць людзям, што звычайныя беларусы – не агрэсары ў вайне з Украінай



У эфіры „Рацыі” пабываў Януш Гаўрылюк, дырэктар беларускага кінафестывалю bulbamovie у Варшаве. Чалавек, які апякуецца беларускім дакументальным кіно на тэлеканале „Белсат”.

Януш Гаўрылюк

РР: Учора ў Беластоку адбыўся паказ фільму Андрэя Куцілы «Калі кветкі не маўчаць». Фільм пра страшныя рэчы, пра тое, што давялося выцерпець беларусам у 2020 годзе, і які ўплыў гэта мае на жыццё людзей.

– Так, цяпер трэба сказаць, што агульна ідзе дэпрэсія. Бо я яго паказваў учора ў Беластоку, калі вайна ва Украіне ідзе ўжо месяц. Таму мы былі вельмі прыемна здзіўленыя, што прынамсі людзей крыху прыйшло на гэты паказ. Я заўважыў, што гэта ў асноўным польская публіка. То бок беларусы-мігранты з Беластоку не прыйшлі. Але я шчыра кажучы не здзіўляюся: тыя падзеі, якія адбываліся паўтары гады таму, цяпер вайна. Другі раз глядзець на гэта цяпер будзе дакладна цяжка. Таму з прафесійнага боку гледжання можна сказаць, што Андрэю ўдалося гэты фільм хутка зрабіць на хвалі беларускіх падзеяў. Другая рэч гэта тое што ў нас, як у арганізатараў фестывалю важна каб увогуле калі цяпер Беларусь у такой сітуацыі, калі ўвесь свет лічыць беларусаў агрэсарамі, каб увогуле паказваць штосьці беларускае. Фільм цяжкі, але з гэтага боку важна яго паказваць каб людзі якія не ў курсе зразумелі, што звычайныя беларусы самі пратэставалі супраць рэжыму Лукашэнкі. І што яны не маюць дачынення да агрэсіі Расеі і Беларусі на Украіну.

РР: Учора якраз было такое пытанне да рэжысёра: што зрабіць, каб беларусаў не атаясамлівалі з Лукашэнкам, з агрэсарам. Пытанне, якое было навеянае гэтым фільмам.Я думаю хто як хто, але Андрэй Куціла робіць што можа, каб паказаць тую праўду пра Беларусь

Дакладна так. Таму тое што я сказаў, што хто не ў курсе паглядзіць і не будзе думаць агульна, што беларусы гэта таксама агрэсары як і Расея.

Цалкам размову можна паслухаць у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя