Ягор Шаранговіч – аўтар 5-га беларускага хет-трыка ў НХЛ
Форвард „Нью-Джэрсі” Ягор Шаранговіч у прайграным яго камандай матчы супраць „Фларыды” 6:7, вызначыўся першым хет-трыкам за кар’еру ў НХЛ. Беларус стаў аўтарам пятага беларускага хет-трыку.
Шаранговіч – першы хакеіст „Нью-Джэрсі” за 11 гадоў, у хет-трыку якога прысутнічала шайба, закінутая ў меншасці. Апошні раз падобнага дасягнення дамагаўся форвард Патрык Эліяш, і адбылося гэта 1 красавіка 2011 года.
Таксама Шаранговіч стаў першым аўтарам хет-трыка „Нью-Джэрсі” за апошнія два гады.
„Нёман” скараціў разрыў у серыі з „Юнацтвам”
У пятым матчы паўфінальнай серыі плей-оф Parimatch-Экстралігі мінскае „Юнацтва” саступіла гарадзенскаму „Нёману” ў авертайме 3:4.
Лік у серыі да чатырох перамог – 3:2 на карысць сталічнай каманды. „Металург” у эмацыйным матчы перайграў „Шахцёр” 3:1 і параўняў лік у серыі 2:2. А гледачы матчу ўбачылі на пляцоўцы масавую бойку, завадатарам якой апынуўся Раман Гарбуноў.
Гомельскі ВРЗ святкаваў 19-ю перамогу
Гомельскі ВРЗ святкаваў 19-ю перамогу ў матчах цяперашняга сезона Чэмпіянату Беларусі па міні-футболе. ВРЗ адолеў у гасцях аднаго з аўтсайдэраў турніру „Ліду” з лікам 4:1.
Гарадзенскае „УУС-Дынама” перамагло ў Менску супернікаў з каманды „Дынама-БНТУ” – 4:2. У заключным матчы гульнявога дня сталічны клуб „Ахова-Дынама” саступіў гасцям з „Барысава-900” з лікам 3:5.
Чэмпіянат Беларусі – 2-і тур
У рамках 2-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе прайшлі 4 матчы: „Віцебск” і „Менск” згулялі ўнічыю 1:1, „Тарпеда-БелАЗ” прайграў „Энергетыку-БДУ” 1:3, „Гомель” прайграў „Славіі” 0:2, а закрыў тур матч, у якім „Шахцёр” разграміў „Днепр” 4:0.
Павел Паўлючэнка дапамог „Тэрмаліцы” згуляць унічыю з „Радомякам”
„Тэрмаліца” ў матчы 27-га тура польскай экстракласы дома згуляла ўнічыю з „Радомякам” — 1:1. Беларускі галкіпер гаспадароў Павел Паўлючэнка правёў увесь паядынак і прапусціў мяч на 21-й хвіліне пасля аўтагола. „Тэрмаліца” з 24 ачкамі ідзе на перадапошнім, 17-м месцы ў табліцы чэмпіянату Польшчы, адстаючы ад выратавальнай 15-й пазіцыі на 4 ачкі. Беластоцкая “Ягелонія” прайгравала на хатняй арэне «Заглембе», калі госці адкрылі лік на 50-й хвіліне. Але на 88-й Анджэй Трубеха лік зраўняў, а на апошніх секундах сёмай, дададанай хвіліны гульні новый гулец «Ягелоніі» іспанец Марк Гуал, які перайшоў з чэмпіяната Украіны, дакладным ударам прынёс беластоцкай дружыне важныя 3 ачкі. «Яга» набрала 33 ачкі і займае 12-е месца ў турнірнай табліцы.
Ліянэль Месі, Кіліян Мбапэ і Неймар упершыню забілі ў адным матчы за «ПСЖ»
Парыжскі клуб разграміў „Лар’ян” у гульні 30-га тура чэмпіянату Францыі 5:1. Мбапэ паўдзельнічаў ва ўсіх галах каманды: два галы і тры галявыя перадачы. Месі забіў на 73-й хвіліне, Неймар – на 12-й і 90-й.
Яны разам гуляюць за „ПСЖ” з лета мінулага года пасля пераходу Месі з „Барселоны”.
Гол Педры прынёс „Барселоне” перамогу ў гульні з „Севільяй” у матчы 30-га тура чэмпіянату Іспаніі – 1:0. „Барселона” з 57 ачкамі ідзе другой у турнірнай табліцы, у „Севільі” 57 балаў і чацвёртая пазіцыя. Лідыруе „Рэал”, які на выездзе святкаваў перамогу над „Сельтай” 2:1, і набраў 69 ачкоў.
«Ліверпуль» дома абыграў «Уотфард» 2:0, «Чэлсі» саступіў «Брэнтфарду» 1:4, «Манчэстэр Сіці» перамог на выездзе «Бёрнлі» 2:0, «Манчэстэр Юнайтэд» дома падзяліў ачкі з «Лестэрам» 1:1, „Тотэнхэм” разграміў „Ньюкасл” 5:1 у 31-м туры АПЛ.
„Ювентус” прайграў у чэмпіянаце Італіі ўпершыню з 27 лістапада мінулага года. У 31-м туры Серыі А турынцы саступілі на сваім полі „Інтэру” 0:1.
Сабаленка атрымала уайлд-кард на турнір у Чарльстане
Арганізатары турніру WTA-500 у Чарльстане (ЗША) назвалі імёны тэнісістак, якія атрымалі уайлд-кард. У лік гэтых спартовак патрапіла і пятая ракетка свету беларуска Арына Cабаленка.
Сабаленка няўдала правяла турнір у Маямі (ЗША). Ужо ў другім раўндзе яна пацярпела паразу ад 70-й ракеткі свету румынкі Ірыны Бегу.
Расею і Беларусь адхілілі ад 90-95% сусветных спаборніцтваў, сцвярджаюць у Кіеве
Міністр моладзі і спорту Украіны Вадзім Гутцайт заяўляе, што Расею і Беларусь адхілілі ад удзелу ў 90-95 працэнтах сусветных спаборніцтваў.
“Гэта рэальны ўдар па спорту гэтых краін”, – сказаў Гутцайт у эфіры нацыянальнага тэлемарафону. Яго словы прыводзіць „Інтэрфакс-Украіна”. Акрамя таго, міністр паведаміў, што ўсе сусветныя спаборніцтвы, якія павінны былі быць на тэрыторыі Расеі ў 2022-2024 гадах, былі перанесены ў іншыя краіны. Міністр адзначыў, што такія санкцыі будуць дакладна дзейнічаць, пакуль ідзе вайна, а пасля яе завяршэння магчыма нешта будзе перагледжана.
Беларускае Радыё Рацыя