Дадатковы канцэрт NaviBand у Кракаве



З прычыны солдаўта на запланаваным канцэрце NaviBand грае яшчэ адзін канцэрт у Кракаве 8 красавіка.

Дата: 8 красавіка

Час: 21.30 (час мясцовы)

Месца: Stakkato Art Space & Music Studio, Ślusarska 9a, Кракаў.

Тыя, хто замаўляў квіткі на суботні канцэрт (9 красавіка), але не трапіў у ліміт месцаў — калі ласка, прыходзьце на дадатковы канцэрт у пятніцу 8 красавіка. А тыя, хто зусім не паспеў, мае цяпер магчымасць трапіць на канцерт.

Кошт квітка: 50 zł. Аплата наяўнымі на браме.

Квіток можна набыць на ўваходзе, але колькасць месц абмежавана, таму арганізатары канцэрту раяць забраніраваць квіток загадзя па спасылцы.