Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца ў аўторак на Далёкім Усходзе



Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца 12 красавіка. Гэта іх трэцяя сустрэча з пачатку года. 

Абодва прыляцяць на касмадром «Усходні», што на Далёкім Усходзе Расеі. Там яны паглядзяць, як працягваецца будаўніцтва касмадрома, узнагародзяць касманаўтаў, інфармуе расейскае мас-медыя «Спутнік».

На мінулым тыдні Пуцін унёс у Дзярждуму законапраект, які дазволіць дзяржкарпарацыі «Раскосмас» прыцягваць беларускіх спецыялістаў і кампаніі да будаўніцтва гэтага касмадрома.

Беларускае Радыё Рацыя

Array