Зяленскі прапаноўвае абмяняць Медведчука на палонных украінцаў
Віктара Медведчука могуць абмяняць на палонных украінцаў. З такой прапановай выступіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

„Прапаную Расейскай Федэрацыі абмяняць гэтага вашага хлопца на нашых хлопцаў і дзяўчат у расейскім палоне. Таму важна, каб нашыя праваахоўныя органы і вайскоўцы таксама разгледзелі такую магчымасць”, — напісаў Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале.
Пра затрыманне Медведчука стала вядома напярэдадні, 12 красавіка. Віктар Медведчук — адзін з самых вядомых прарасейскіх палітыкаў і кум Уладзіміра Пуціна. Ён быў абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе і ў траўні 2021-га пасаджаны пад хатні арышт, з-пад якога ўцёк у лютым.
Array