Наступнымі аб’ектамі Пуціна могуць стаць Краматорск і Касцянцінаўка
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін зацікаўлены ва ўсходніх рэгіёнах Украіны і рыхтуецца да новага наступу, паведамляе брытанская выведка.

«Выступ Пуціна ў аўторак падкрэсліў ягоную зацікаўленасць Данбасам, дзе расейская армія атакуе Узброеныя сілы і рыхтуецца да наступу», піша Міністэрства абароны Вялікабрытаніі ў Twitter. І гарады Краматорск і Касцянцінаўка, верагодна, стануць мішэнню расейскіх уладаў.
Адзначаецца, што Расея зноў спрабуе абʼяднаць масіраваныя ракетныя і артылерыйскія ўдары і сканцэнтраваць сілы для наступу. Міністэрства абароны Вялікабрытаніі нагадала, што значная колькасць расейскіх вайскоўцаў і тэхнікі цяпер знаходзіцца ў Марыўпалі.
Беларускае Радыё Рацыя
Array