Макей заклікаў Еўразвяз да дыялогу з Менскам
Міністр замежных спраў Беларусь Уладзімір Макей даслаў у Брусель ліст і заклікаў Еўразвяз да дыялогу з Менскам.

Апублікаваная фотакопія ліста, які датаваны шостым красавіка. У лісце Макей з цеплынёю згадвае адлігу паміж Беларуссю і Захадам у 2016-2019 гадах. Санкцыі, уведзеныя супраць уладаў Беларусі, ён параўноўвае з Берлінскай сцяной. Міністр запэўнівае еўрапейскіх дыпламатаў, што “Беларусь не будзе ўцягнутая ў вайну” Расеі з Украінай. І просіць пра ўзнаўленне дыялогу з афіцыйным Менскам.
Еўразвяз уводзіў санкцыі супраць уладаў Беларусі за фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, за масавыя парушэнні правоў чалавека, за пасадку пасажырскага самалёта Ryanair летась у траўні і дазвол расіянам атакаваць Украіну з тэрыторыі РБ.
Array