Расея ўхваліла выдачу ў Беларусь Яны Пінчук, якой пагражае да 20 гадоў
Расея ўхваліла выдачу ў Беларусь палітзняволенай Яны Пінчук, паведамляюць праваабаронцы. На радзіме дзяўчыне пагражае да 20 год пазбаўлення волі, яе абвінавачваюць па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Па версіі абвінавачання, Яна адміністравала тэлеграм-канал «Віцебск 97%», які прызнаны экстрэмісцкім. Дзяўчына, знаходзячыся ў СІЗА ў Санкт-Пецярбургу, атрымала апавяшчэнне аб выдачы, яе адвакат мае намер абскардзіць гэтае рашэнне. Дата суда пакуль не вядомая.
Яна Пінчук пераехала ў Расею ў 2018 годзе, з лістапада 2021 года яна знаходзіцца ў ізалятары.