Валер Карбалевіч: Дзеля чаго Беларусі быць гарантам бяспекі Украіны?



У Менску і Масквы розныя погляды наконт удзелу беларускага боку ў перамовах з Украінай. На гэта звярнуў увагу палітычны аналітык Валер Карбалевіч, каментуючы заявы ад кіраўнікоў МЗС Беларусі й Расеі.

– Што прапанаваў Менск? Менск прапанаваў, каб Беларусь была ўдзельніцай тых перамоваў, якія адбываліся ў Стамбуле, дзеля таго, каб, як сказаў Макей, гарантаваць бяспеку Беларусі. А што казаў Лаўроў? Лаўроў кажа, што Менск мог бы быць гарантам бяспекі Украіны. Абсалютна розныя рэчы.

Чым больш краінаў-гарантаў будзе ў патэнцыйнай мірнай дамове між Украінай і Расеяй, тым меней будзе саміх гарантыяў.

– Таму што, калі з’яўляецца нейкая пагроза, калі з’яўляецца нейкі крызіс, то краіны-гаранты павінны сесці за стол перамоваў і даць адзін адказ у абарону Украіны. Але калі гарантамі з’яўляюцца розныя краіны, з абсалютна рознай пазіцыяй, то якія могуць быць сумесныя дзеянні? Не можа быць.

Мэта расейскага боку ў тым, каб механізм гарантыяў для Украіны ўвогуле не працаваў, мяркуе Карбалевіч.

Беларускае Радыё Рацыя

Array