Старшыні Партыі БНФ Рыгору Кастусёву чарговы раз працягнулі тэрмін утрымання пад вартай
Кастусёў напісаў родным, што ніякіх следчых дзеянняў з ім не праводзяць.
Старшыня Партыі БНФ знаходзіцца ў зняволенні ўжо больш за год. Яго затрымалі ў сярэдзіне красавіка 2021 года ў Шклове. Адначасова ў Маскве былі затрыманыя палітолаг Аляксандр Фядута і юрыст Юрый Зянковіч. Усіх траіх абвінавачваюць у «змове ці іншых дзеяннях, здзейсненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Дзяржаўныя СМІ паведамлялі, нібыта Кастусёў, Фядута і Зянковіч рыхтавалі замах на Лукашэнку.
У зняволенні ў Кастусёва выявілі анкалагічнае захворванне. Усе хадайніцтвы з просьбай змяніць яму меру стрымання былі адхіленыя.