Як мог бы выглядаць напад Расеі на Беларусь?
Мінабароны Беларусі і Расеі пакуль ніяк не каментавалі публікацыю. Вайсковыя эксперты і палітолагі ўспрынялі яе крытычна.

19 красавіка Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны апублікавала дакумент, які, паводле ведамства, сведчыць пра планаванне ўварвання Расеі на тэрыторыю Беларусі ўвосень 2020 году.
Украінскае ведамства не тлумачыць крыніц паходжання дакументу, які называецца «Легенда да задумы на перагрупаванне злучэнняў і вайсковых частак 1-й танкавай арміі ў раён выканання задачы».
У кароткім каментары з нагоды публікацыі толькі сцвярджаецца, што прычынай уварвання меліся стаць паслявыбарныя пратэсты 2020 году.
Дакумент не мае пячатак і подпісаў, у яго канцы пазначаныя імёны і прозвішчы камандзіраў 1-й танкавай арміі РФ, а на першай старонцы стаіць пазнака «Сакрэтна». Шэраг экспертаў крытычна ўспрынялі публікацыю ГУВ Мінабароны Украіны.
Array