Беларусь нарошчвае ля мяжы з Украінай сістэмы радыёэлектроннай барацьбы



Менск нарошчвае сістэмы радыёэлектроннай выведкі і радыёэлектроннай барацьбы ля мяжы з Украінай у раёнах Гомельскай вобласці. Захоўваецца пагроза ракетных абстрэлаў.

Пра гэта паведаміў Генеральны штаб Узброеных Сіл Украіны. Паводле інфармацыі камандавання, у раёнах населеных пунктах Клімаўка і Дымамеркі разгарнулі сістэмы пастаноўкі радыёперашкод падраздзяленнямі са складу 48-га асобнага батальёна радыёэлектроннай барацьбы заходняга аператыўнага камандавання ўзброеных сіл рэспублікі Беларусь. Таксама ў суседняй краіне была праведзена трэніроўка чарговых сіл і сродкаў супрацьпаветранай абароны.

Акрамя таго, захоўваецца пагроза нанясення ракетна-авіяцыйных удараў па Украіне з тэрыторыі рэспублікі Беларусь. На Северскім напрамку падраздзяленні памежнай службы ФСБ Расеі працягваюць ажыццяўляць узмоцненую ахову ўкраінска-расійскай мяжы ў Бранскай і Курскай абласцях. Ідзе перагрупоўка расейскіх войскаў.

Array