Затрыманы міністр лясной гаспадаркі Беларусі
Затрыманы міністр лясной гаспадаркі Беларусі Віталь Дрожжа. Па інфармацыі «Нашай Нівы», міністра затрымлівалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа. Прычынай, імаверна, стаў хабар.

Віталь Дрожжа працаваў міністрам лясной гаспадаркі з красавіка 2018 года. Пачаў кар’еру звычайным рабочым у Лагойскім лясгасе. Працаваў гендырэктарам Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».