Рэдактарка газеты „Новы Час” Аксана Колб прызнаная палітзняволенай



Рэдактарка газеты „Новы Час” Аксана Колб прызнаная палітычнай зняволенай.

Аксану Колб затрымалі 20 красавіка — сілавікі са шчытамі і кувалдамі прыехала ў кватэру, дзе яна жыве, і забралі на допыт у Следчы камітэт.

22 красавіка ёй выставілі абвінавачванне паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — „Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх”.

Па дадзеных на 26 красавіка ў Беларусі 1 144 палітвязні.