Валерый Сляпухін: Каліноўскі стаў сімвалам сапраўдных беларусаў



У Кіеве з’явіцца сквер Кастуся Каліноўскага. Такое рашэнне ўкраінскія ўлады прынялі яшчэ да пачатку вайны – 23 лютага.

Цяпер жа, пасля з’яўлення аднайменнага беларускага батальёна і іх мужнай барацьбе, гэты факт зайграў дадатковымі фарбамі.

Дык усё ж з чаго ўсё пачалося і якія змены чакаць цяпер, пасля ўцягнутасці Беларусі ў баявыя дзеянні, наш карэспандэнт Марына Савіцкая і запыталася ў грамадскага актывіста, які ініцыятываў нараджэнне скверу, Валерыя Сляпухіна:

– Калі я прыехаў ва Украіну, то ў мяне было жаданне паўплываць на беларусаў, каб яны знаходзілі ў сабе матывацыю, каб рабіць нешта, каб у Кіеве было штосьці звязанае з незалежнай Беларуссю, якая адрозніваецца ад афіцыйнай Беларусі. Для таго, каб украінцы адчувалі адрозненне беларусаў, сапраўдных ад тых беларусаў, якіх яны бачаць па тэлевізару або ў іншых крыніцах. Было вырашана штосьці перайменаваць у гонар нашага нацыянальнага героя. Спачатку не было імён, ні нагоды каго ўшанаваць, ні што ўшанаваць. Калі я запусціў апытанку па чатам беларусаў ва Украіне, у Кіеве, з імёнамі, якія б звязвалі Беларусь, Украіну і незалежнасць, то атрымалася, што самы папулярны нацыянальны герой быў Каліноўскі.

РР: Хто яшчэ сярод варыянтаў быў?

– Касцюшка, Напалеон Орда, Філіп Орлік, Канстанцін Астрожскі. Гэта імёны, якія я памятаю, якія я тады даваў у апытанку. Я тады яшчэ ўносіў Жызнеўскага, планавалася, што будзе сквер Міхаіла Жызнеўскага. За Жызнеўскага прагаласавала крыху меней, чым за Каліноўскага. Было вырашана, што гэта будзе Каліноўскі. Пасля таго, як мы вырашылі, што будзе Каліноўскі, то пачалі шукаць месца, якое магло б падысці.

РР: Чаму менавіта Кастусь Каліноўскі?

– Ён змагаўся за свабоду, за незалежнасць, як і ўкраінцы гэта рабілі ўвесь час. Тое, што Каліноўскі змагаўся супраць Расейскай імперыі, чаго дамагаюцца ўкраінцы. Выхадзец з народа, пра што таксама любяць казаць украінцы, ён бараніў інтарэсы народа.

РР: Калі з’явіўся батальён Каліноўскага, ён стаў скверам гонару?

Насамрэч так, пасля з’яўлення батальёну гэта імя стала сімвалам сапраўдных беларусаў, сімвалам барацьбы не толькі ў тэарэтычнай частцы – хаджэнне па кабінетах чыноўнікаў, або нейкіх інстанцыях, не толькі гістарычная частка, гэта было тое, што можна было адчуць, што можна было пабачыць. Шмат гонару за тое, што батальён прыняў імя Каліноўскага.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле.

Дарэчы, як дапамагчы батальёну можна даведацца ў тэлеграм-канале аб’яднання @BelarusAndUkraineBot

Грашовыя пераводы прымаюцца:

USD IBAN: PL23102011850000410203263472

EUR IBAN: PL18102011850000430203263464

NAME: PAVEL KUKHTA

BANK SWIFT: BPKOPLPW

PLN IBAN: PL26102011850000430203189891

NAME: PAVEL KUKHTA

ADDRESS: Kryniczna 6, 03-934 Warszawa, Polska

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя