NATO правядзе найбуйнейшыя вучэнні ва Усходняй Еўропе



Дзясяткі тысяч вайскоўцаў краін NATO, а таксама Швецыі і Фінляндыі возьмуць удзел у найбуйнейшых з часоў халоднай вайны вучэннях ва Усходняй Еўропе.

Толькі Брытанія накіруе на ўсход Еўропы 8000 байцоў. Вучэнні пройдуць ад Фінляндыі на поўначы – да Паўночнай Македоніі на поўдні і стануць сігналам Расеі. Яны маюць стрымаць Расею ад правакацый, пакуль дзве скандынаўскія краіны афіцыйна не пяройдуць пад “натаўскі парасон”.

Рашэнне пра вучэнні было прынятае паралельна з рашэннем аб беспрэцэдэнтнай ваеннай і эканамічнай дапамозе Украіне. Толькі ЗША дадаткова выдзяляе на гэта 33 мільярды даляраў.

Паводле nn.by

Array