Медустановы правядуць эксперымент па аказанні платных паслуг у выхадныя і святы
Урад абвясціў пра эксперымент па аказанні платных медыцынскіх паслуг у некаторых дзяржаўных установах аховы здароўя ў выхадныя і святы “звыш устаноўленага дзяржавай гарантаванага аб’ёму бясплатнай медыцынскай дапамогі”.
У выхадныя і святы шэраг медустаноў будуць аказваць платныя паслугі, якія адносяцца “да планавай першаснай, спецыялізаванай, высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі” (за выключэннем медыцынскіх паслуг дзецям, а таксама трансплантацыі органаў і тканак). Зацверджаны пералік 20-ці ўстаноў, якія будуць удзельнічаць у правядзенні эксперыменту.
Эксперымент пройдзе з 1 мая 2022 года па 1 мая 2023 года. Потым Міністэрства аховы здароўя прааналізуе вынікі і прадставіць у Саўмін свае прапановы.
Фота: shutterstock.com
