Памёр першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч (абноўлена)
Развітанне са Станіславам Станіслававічам Шушкевічам пачнецца 6 траўня (у пятніцу) у 20:00 і працягнецца да 14:30 7 траўня (субота) у Чырвоным касцёле.
***
Сёння, 4 траўня, ноччу ў Менску памёр Станіслаў Шушкевіч.

Першаму кіраўніку незалежнай Беларусі было 87 гадоў. У канцы красавіка ён трапіў у рэанімацыю пасля перанесенага COVID-19. Праз два дні яго выпісалі з лякарні, але здароўе палітыка было падарванае хваробай.
Станіслаў Шушкевіч нарадзіўся 15 снежня 1934 у Менску. Быў дэпутатам Вярхоўнага савету 12-га і 13-га склікання, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук, першы кіраўнік незалежнай Беларусі, адзін з трох удзельнікаў падпісання Белавежскіх пагадненняў аб юрыдычным замацаванні распаду СССР.